Няхай мiнулы сум адыдзе,
Не закрануць маршчынкi твар,
А навагоднiя хвiлiны
Нясуць здзяйсненне зорных мар.
Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А у вашы сэрцы благадаць
Лiлася лiунямi бясконца!
Жадаю удачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды -
Каб радасць шчыраю была!
Жывiце у шчасцi! З Новым годам!
Хай прыйдзе хлеб духмяны у хату,
А з iм жаданы пах вiна,
Хай будзе новы год багаты
Тым, што чакалi вы здауна!
З Новым годам! З новым шчасцем!
Не спыняе радасць бег.
Хай гучаць у вашай хаце -
Песнi, музыка i смех!
У Новы год хай радасць льецца,
Вiно iгрыстае хай п'ецца,
Усмешкi твар не пакiдаюць,
Здзяйсняцца мары пачынаюць!
Хто настрой вясёлы мае,
Хай i далей так трымае!
Утварайма карагод,
Сустракайма Новы год!